Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

28.11.2017

Сустрэча з беларускімі пісьменнікамі

З мэтай фарміравання ў школьнікаў сацыяльна-каштоўнасных адносін да Радзімы,свайго народа, яго культуры, мовы,традыцый адбылася сустрэча з беларускімі пісьменнікамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком.

   Гучалі вершы, песні. Усе разам чыталі па-беларуску, спявалі. Іх паэзія дакладна адлюстроўвае тыя пачуцці, якія сёння перажывае ў сэрцы і душы кожны беларус. Пры такіх сустрэчах адчуваеш гонар за нашую славутую гісторыю і знакамітых гістарычных асоб.

   Такую чалавечую якасць - быць шчырым у тым, што робіш, -паэты данеслі да ўсіх слухачоў. З пажаданнямі любіць свой народ,ганарыцца яго мінулым і сучаснасцю, быць адказным за яго будучыню закончылася наша сустрэча.