Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

02.09.2017

“І праз стагоддзі кніга – цуд неверагодны”

2 верасня 2017 года вучні 5-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 2 г.п. Смілавічы” наведалі літаратурную гасцёўню “І праз стагоддзі кніга – цуд неверагодны”, прысвечаную Дню беларускага пісьменства.

      Падчас мерапрыемства прагучалі вершы і песні на роднай мове. Відэафільмы пра гісторыю Полацка і дзейнасць першадрукара Францыска Скарыну. Пазнаёмілі вучняў з беларускай мінуўшчынай, з гісторыяй з’яўлення першай друкаванай кнігі.

      Пазнавальнай для наведвальнікаў свята стала віктарына, падрыхтаваная бібліятэкарам школы Фесенка Т.Ф. З асабліваю цеплынёю гледачы віталі вакальныя нумары ў выкананні  адзінаццацікласніц Крысціны Юшко і Валерыі Леванцэвіч. Мы ганарымся, што наша краіна славіцца такімі людзьмі, якія пакінулі нам багатую духоўную спадчыну.