Дарэчы, падчас мерапрыемства дырэктар Вячаслаў Віктаравіч Марціновіч уручыў Дыплом пераможцы ў намінацыі “Паэзія” Сохар Яніне, якая брала ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Мой мірны кут”.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для нашага народа родная мова – беларуская, якая прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і заняпаду. Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, наша мова вытрымала ўсе выпрабаванні і цяпер квітнее, займае пачэснае месца сярод іншых моў свету.




