Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

07.09.2024

“Мовы вечнае святло” - менавіта такую назву мела літаратурная гасцёўня, прысвечаная Дню беларускага пісьменства

   Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца нацыянальнае свята, падчас якога мы аддаём даніну павагі продкам, якія стварылі фундамент адукацыі і пісьменства, а таксама ўсім тым, хто на працягу стагоддзяў шанаваў і нёс у свет цудоўную беларускую мову, хто ўпрыгожваў айчынную і сусветную культуру сваімі бессмяротнымі творамі.
   Мерапрыемства дало магчымасць школьнікам папоўніць свае веды па гісторыі і культуры беларускага пісьменства, успомніць шматвекавыя літаратурныя традыцыі, звярнуцца да каштоўнасцей, закладзеных у кнігах.
   З глыбокай старажытнасці - спрадвеку, каб з плеч сагнутых скінуць гнёту груз, каб мову мець, каб звацца Чалавекам, цягнуўся да асветы беларус!