Тут расказваюць гісторыю фарміравання прамысловасці ў нашай краіне і акцэнтуюць увагу на адметнасцях нацыянальных рамесных вытворчасцей. Выхаванцы не толькі слухалі аповед Святланы Тадэвушаўны Жыгалкі пра гісторыю стварэння мануфуктар у Беларусі, але змаглі ўбачыць і патрымаць у руках некаторыя экспанаты.


